top of page

ПРА МУЗЕЙ "ПАМЯЦЬ СЭРЦА"

школа1.jpg

Лягчэй чалавеку

на цяжкіх прасёлках,

У краі суровым –

Ужо ад таго,

Што недзе на свеце

Ёсць родная школа,

Ёсць родная школа яго.

  "У глыбінях гісторыі - будучыні карані", так называецца раздзел, прысвечаны гісторыі школы.

    Гісторыя нашай навучальнай установы вядзе свой адлік з пасляваеннага 1945 года, калі было вырашана адкрыць школу для глуханямых дзяцей з ахопам у 100 чалавек у горадзе Наваградку, абавязаць старшыню Навагрудскага райвыканкама выдзеліць памяшканне пад рэспубліканскую школу для глухіх.

   І школа глуханямых атрымала ў карыстанне памяшканне па вуліцы Камсамольскай. Але ў 1946 годзе будынак школы згарэў, і са снежня 1946 года школа размяшчалася ў будынку па вул. Леніна. Вучняў было каля 70 чалавек, большасць з іх падлеткі ва ўзросце 17-18 гадоў.

 Вучні школы абслугоўвалі сябе самі: мылі бялізну, займаліся нарыхтоўкай дроў на зіму. Разам з выхавацелямі вучні працавалі над добраўпарадкаваннем школы, садзілі дрэвы, кветкі.

  Пад кіраўніцтвам дырэктара школы Кацалапова Васіля Антонавіча да 1948 года з дапамогай педагогаў былі пабудаваныя сталовая, пральня, клуб.

  У школе працавала 15 чалавек педагагічных работнікаў, сярод іх: Барбашова Валянціна Іванаўна, Сафіенка Таісія Канстанцінаўна, Файбіч Ніна Уладзіміраўна, Казарэз Клаўдзія Еўстафьеўна, Александровіч Хота Асанаўна і інш. Фотаздымкі педагогаў школы вы можаце ўбачыць у нашым музеі.

Дзясяткі год ідзе тваё сталенне

Ты лечыш душы, сэрцы і маўленне...

Перагарнем давайце на імгненне

Жыцця старонкі з пакалення ў пакаленне.

  Ішоў час, у 1966 годзе загадам аблана спецшкола для глухіх была перапрафілявана ў спецыяльную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.

  У 1973 годзе школа атрымала ў карыстанне новы будынак па вул. Суворава, 9. Разам са зменамі ў вонкавым выглядзе школы змены адбываліся і ў самой школе. Паляпшалася матэрыяльная база школы, умовы жыцця выхаванцаў мяняліся. У школе адначасова займаліся ад 220 да 250 вучняў.

Якой бы шырокай ні была дарога,

Якім бы шырокім ні здаўся прасцяг,-

Вяртайся сюды, да святога парога:

Адсюль твой пачатак і тут твой працяг.

    Гэтыя словы мы адносім да горада, у якім жывем. Навагрудак - горад з тысячагадовай гісторыяй, які воляю лёсаў стаў удзельнікам многіх паваротных падзей. Навагрудак - радзіма Адама Міцкевіча, паэта-рамантыка 19 стагоддзя. Галоўная вуліца горада носіць яго імя."Навагрудак: скрозь прызму стагоддзяў" - так называецца наступны раздзел экспазіцыі. Гэта завочнае падарожжа ў часе. Раздзел змяшчае фотаматэрыял пра гісторыю развіцця некаторых гістарычных аб'ектаў, архітэктурных помнікаў, адлюстроўвае сувязь мінулага і сучаснасці горада. 

 Раздзел экспазіцыі "Паклонімся вялікім тым гадам" прысвечаны слаўнаму вайсковаму мінуламу нашых землякоў. Адзін з іх - Леанід Фёдаравіч Пашынскі, ветэран вайны. Былы дырэктар нашай школы. Ордэнскую кніжку, пасведчанне «За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне", медалі на захоўванне нашаму музею перадала дачка Леаніда Фёдаравіча, былы педагог нашай школы Таццяна Леанідаўна Сініца.

  Захоўваюцца ў нас асабістыя рэчы, паведамленне аб гібелі радавога Караткова, які загінуў на фронце. Сярод найбольш значных экспанатаў у гэтым раздзеле - пасведчанне асобы (аўсвайс), афіцэрскі плашч часоў вялікай Айчыннай вайны, плашч-палатка, гімнасцёрка, каска.

 Наступны раздзел экспазіцыі - "Беларуская хатка". У ім сабраны экспанаты, якія знаёмяць вучняў з побытам, культурай беларусаў пачатку XX стагоддзя. Спадчына, у якім жыве душа беларускага народа, яго багаты практычны вопыт, фармуе ў дзяцей эстэтычны і мастацкі густ, дапамагае зразумець праз нацыянальнае агульначалавечае.

     Частка экспазіцыі "Гісторыя календара" знаёміць з асаблівасцямі злічэння працяглых прамежкаў часу на тэрыторыі нашай краіны і за яе межамі.

  Раздзел "Мне ёсць што спець" расказвае пра жыццё і творчасць савецкага музыкантаакцёрапаэта Уладзіміра Высоцкага.

   Выхаванне праз музей вучыць дабру і самаадданай любові да радзімы.

bottom of page